Колькі беларускіх прадпрыемстваў працуе на вайну? Свежыя лічбы ад эксперта

Колькасць антысанкцыйных шчылін расце

Колькасць антысанкцыйных шчылін расце / ifr.fr

На гэты момант больш за трыста кампаній працуе ў інтарэсах Беларусі і Расіі для абыходу санкцый і вядзення вайны супраць Украіны. Такія лічбы ў стрыме Еўрарадыё агучыў прадстаўнік арганізацыі BELPOL Уладзімір Жыгар.

"Калі на мінулым тыдні мы казалі, што яна блізкая да 300 кампаній, то цяпер іх ужо больш. Калі не памыляюся, 321 кампанія працуе на абыход санкцый у інтарэсах Расіі і Беларусі або займаецца пастаўкай разнастайнага абсталявання ў інтарэсах расійскага войска", — падкрэсліў эксперт.

Паводле яго словаў, з высокай доляй імавернасці да наступнага года гэтая лічба падвоіцца.

"У кожнай такой кампаніі будзе працаваць каля 500 чалавек. Нескладана падлічыць, якая колькасць беларусаў працуе на гэтых прадпрыемствах. А калі туды дадаць "карнікаў", марыянеткавую армію Лукашэнкі, чыноўнікаў, БРСМаўцаў — атрымаецца нядрэнная такая лічба. І з гэтым неабходна нешта рабіць. Усе гэтыя кампаніі павінныя трапіць у санкцыйныя спісы, нягледзячы ні на якія наступствы".

Жыгар кажа, што цяпер беларуская эканоміка "працуе ў інтарэсах рускіх".

"І ўсе гэтыя інтарэсы перш за ўсё <...> для фронту", — падкрэслівае прадстаўнік BELPOL.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі