Стала вядома, якія беларускія кампаніі трапяць пад новыя санкцыі ЕС

Стала вядома, якія беларускія кампаніі трапяць пад новыя санкцыі ЕС

Пад новыя санкцыі Еўрасаюза трапяць наступныя беларускія кампаніі: Logex, Новая нафтавая кампанія, Sohra, Bremino Group, Globalcustom, Белаэранавігацыя, МАЗ і БЕЛАЗ. Пра гэта паведамляе літоўскі рэсурс 15min.lt.

Logex — гэта мытны брокер. Яго звязваюць з бізнэсоўцам Аляксандрам Шакуціным, які ўжо ўнесены ў санкцыйны спіс ЕС.

Новая нафтавая кампанія была створаная ў 2020 годзе для паставак альтэрнатыўнай расійскай нафты ў Беларусь і экспарту беларускіх нафтапрадуктаў. У ліку яе акцыянераў называюць Аляксея Алексіна, Мікалая Вараб'я (абодва — ў "чорным спісе" ЕС), Міхаіла Гуцарыева (даўняга партнёра Аляксандра Лукашэнкі). ННК не ўваходзіць у дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім".

Sohra займаецца экспартам беларускіх грузавікоў, трактароў будматэрыялаў і калійных угнаенняў. Кампанія зарэгістраваная ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і належыць Аляксандру Зайцаву, блізкаму партнёру Алексіна.

Bremino group — кампанія Зайцава, Алексіна і Вараб'я. Як паведамляецца, гэтая кампанія займаецца ўвозам "санкцыйнных тавараў" у Расію праз Беларусь.

Globalcustom займаецца транзітнымі і лагістычнымі паслугамі. Яе звязаюць з імем Віктара Шэймана — кіраўніка Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, нядаўна адпраўленага ў адстаўку. Менавіта гэтая кампанія ў 2020 годзе заснавала першае ў Беларусі прыватнае ахоўнае прадпрыемства "ГардСервіс".

Белаэранавігацыя — дзяржаўная кампанія, якая прадастаўляе паслугі аэранавігацыі ў беларускай паветранай прасторы.

МАЗ і БелАЗ — аўтамабільныя гіганты. Праўда, большая частка іх паставак ідзе ў Расію і краіны трэцяга свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі