У Салігорскім раёне супрацоўнікам ДАІ давялося ўжыць зброю, каб прымусіць спыніцца аўтамабіль парушальніка. Гэты аўтамабіль прыцягнуў увагу неадэкватнай манерай язды, расказалі ў МУС Беларусі. Але на патрабаванні спыніцца кіроўца Ford толькі паскорыўся. Не рэагаваў ён ні на светлавыя, ні на гукавыя сігналы службовай машыны.
Спыніўся толькі пасля папераджальных стрэлаў. Кіроўцам аказаўся навучэнец аднаго з каледжаў Салігорска. Яму 17 гадоў. Правоў у яго быць яшчэ не магло. У выніку аўтамабіль забралі на штрафстаянку, а ў дачыненні да хлопца склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за язду без правоў і невыкананне патрабаванняў аб спыненні.