Пад Салігорскам 17-гадовы матацыкліст урэзаўся ў каня. Хлопец у рэанімацыі

Пад Салігорскам 17-гадовы матацыкліст урэзаўся ў каня. Хлопец у рэанімацыі

У вёсцы Хорастава Салігорскага раёна ўвечары адбылася 16 кастрычніка незвычайныя аварыя. Блізу 21:00 17-гадовы хлопец на матацыкле ўрэзаўся ў каня, які знаходзіўся на праезнай частцы.

У выніку ДТЗ матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы і ў стане комы быў дастаўлены ў рэанімацыю. Вядома, што ён кіраваў матацыклам без шлема, піша TUT.by са спасылкай на ДАІ Мінскай вобласці.

Як высветлілася пазней, матацыкл хлопец сабраў з запасных частак на базе "ІЖ Планета-5". Транспартны сродак не быў зарэгістраваны. Раней матацыкліст прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за язду без правоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі