Пад Навагрудкам улады разагналі каталіцкі скаўцкі летнік
![Скаўцкі летнік / тг-канал "НовогрудокНашГород"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/skauty-1608.jpg.webp?itok=ZEwOLNjA)
Скаўцкі летнік / тг-канал "НовогрудокНашГород"
Пад Навагрудкам каталіцкія скаўты арганізавалі летнік, але гэта не спадабалася мясцовым прапагандыстам, піша тг-канал "Хрысціянская візія".
Мясцовы прапагандысцкі паблік напісаў пра летнік 14 жніўня, а ўжо на наступны дзень скаўты згарнулі яго. Прапагандыстам не спадабаліся шэўроны на скаўцкай форме, і яны паскардзіліся ўладам.
Улады, як адзначаецца ў прапагандысцкім пабліку, правялі "прафілактычную гутарку" з арганізатарамі летніка. Вядома, што сярод арганізатараў былі мінскія святары.
![Пад Навагрудкам улады разагналі каталіцкі скаўцкі летнік](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/skauty-1608-2.jpg.webp?itok=XmAcHdvC)
Скаўцкія нашыўкі, якія не спадабаліся прапагандыстам / тг-канал "НовогрудокНашГород"
![Пад Навагрудкам улады разагналі каталіцкі скаўцкі летнік](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/skauty-1608-3.jpg.webp?itok=PiB3ld2Y)
Скаўцкія нашыўкі, якія не спадабаліся прапагандыстам / тг-канал "НовогрудокНашГород"
![Пад Навагрудкам улады разагналі каталіцкі скаўцкі летнік](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/skauty-1608-4.jpg.webp?itok=4yb_XyWN)
Скаўцкія нашыўкі, якія не спадабаліся прапагандыстам / тг-канал "НовогрудокНашГород"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.