Пад Мінскам у аварыю трапіў мікрааўтобус з пасажырамі

На месцы аварыі / t.me/pressmvd/
На месцы аварыі / t.me/pressmvd/

Пад Мінскам у аварыю трапіў мікрааўтобус з пасажырамі. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ў чацвер каля 8-й гадзіны раніцы ў Цнянцы. На вясковай вуліцы 51-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем і мікрааўтобус наехаў на дрэва.

Як паведамляе прэс-служба Мінаховы здароўя, у бальніцы шпіталізавалі 8 чалавек: 3 — у 10-ю бальніцу Мінска, 4 — у Бальніцу хуткай меддапамогі, 1 — у Мінскую абласную бальніцу. Ва ўсіх пацярпелых траўмы рознай ступені цяжкасці (у тым ліку чэрапна-мазгавыя, пераломы, рэзаныя раны). Пацыента з абласной бальніцы ўжо адпусцілі дахаты.

Улады вельмі пільна сочаць за здарэннямі з маршруткамі пасля жахлівай аварыі, якая здарылася каля Смалявічаў 20 лютага. Тады мікрааўтобус з пасажырам улабавую сутыкнуўся з гружаным МАЗам. На месцы аварыі загінулі 11 чалавек, яшчэ два памерлі пазней у лякарнях.

Пад Мінскам у аварыю трапіў мікрааўтобус з пасажырамі
Пад Мінскам у аварыю трапіў мікрааўтобус з пасажырамі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі