Пад Мінскам правялі флэшмоб, які тыдзень таму сарвалі "ціхары"

Кадр з відэа / Еўрарадыё
Кадр з відэа / Еўрарадыё

У Новай Баравой пад Мінскам людзі выстраіліся ў форме сімвалаў кампаніі Святланы Ціханоўскай: сэрца, кулака і знаку victory — і знялі гэта з дрона. Правесці гэты флэшмоб тыдзень таму перашкодзілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Яны аднекуль даведаліся пра месца і час збору актыўных грамадзян і прыйшлі туды з камерамі і папярэджаннямі аб адказнасці за недазволенае масавае мерапрыемства.

Падобна да таго, што ўдзельнікі флэшмоба папрацавалі над канспірацыяй. На гэты раз здымкі адбыліся. І атрымалася прыгожа:

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская і яе прыхільнікі апошнімі днямі актыўна ездзяць па рэгіёнах Беларусі. На сустрэчы з ёй у вялікіх гарадах збіраюцца тысячы, у райцэнтрах — сотні людзей.

Усю гэтую актыўнасць ужо заўважылі праўладныя прапагандысты. Ціханоўскую і яе "баявых сябровак" Вераніку Цапкала і Марыю Калеснікаву старанна мочаць па ТБ. Напрыклад, жэсты, які выявілі ўдзельнікі флэшмоба ў Новай Баравой, у адной праграме вытлумачылі так: любіць, біць, рэзаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі