Пад Мінскам мужчына зваліўся ў 15-метровы калодзеж
![У Гатаве мужчына зваліўся ў ачышчальны рэзервуар](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/kalodziez-0510.jpg.webp?itok=iTthARGJ)
У Гатаве мужчына зваліўся ў ачышчальны рэзервуар / МНС
5 кастрычніка ў 15:50 ратавальнікам паведамілі, што ў аграгарадку Гатава Мінскага раёна трэба дастаць мужчыну з калодзежа.
Выявілася, што гаворка ідзе пра рэзервуар ачышчальных збудаванняў, дзе праводзіліся рамонтныя работы. Верагодна, уздымаючыся па будаўнічай драўлянай лесвіцы на паверхню, мужчына спатыкнуўся і зваліўся ў рэзервуар глыбінёй каля 15 метраў.
Калі ратавальнікі прыбылі на месца выкліку, побач з пацярпелым ужо былі медыкі. Ратавальнікі паклалі мужчыну на насілкі, зафіксавалі і паднялі наверх. Там яго перадалі яго хуткай для шпіталізацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.