Пад Мінскам фура пратараніла трактар, трактарыст загінуў

Пад Мінскам фура пратараніла трактар, трактарыст загінуў

Пад Мінскам фура пратараніла трактар, трактарыст загінуў. Здарэнне адбылося ў чацвер каля 19.25 на 15-м кіламетры Магілёўскай шашы, інфармуе партал tut.by. Грузавік Mercedes Benz сутыкнуўся з трактарам “МТЗ-82”, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Трактар ад удару перакуліўся. 49-гадовы трактарыст быў заблакаваны ў кабіне. Адтуль яго вызвалілі ратавальнікі. Мужчыну, які быў без прытомнасці, перадалі медыкам. Ён памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу.

Пад Мінскам фура пратараніла трактар, трактарыст загінуў
Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі