Пад Магілёвам трактар трапіў пад цягнік
![Трактар трапіў пад цягнік каля Магілёва / mtz.ru, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/traktar-3103.jpg.webp?itok=GdcCg83q)
Трактар трапіў пад цягнік каля Магілёва / mtz.ru, ілюстрацыйнае фота
30 сакавіка ў 13:55 на перагоне "Друць-Вендараж" каля вёскі Семукачы Магілёўскага раёна трактар трапіў пад грузавы цягнік "Асіповічы-Магілёў", піша mogilev.online.
Машыніст цягніка неаднаразова падаваў гукавы сігнал і ўжыў экстранае тармажэнне, але пазбегнуць сутыкнення не ўдалося.
Пры аварыі транаспарт атрымаш механічныя пашкоджанні. Людзі, на шчасце, не пацярпелі.
Прычынай здарэння называюць няўважлівасць 60-гадовага кіроўцы трактара.
Затрымка руху цягніка склала 32 хвіліны.
![Пад Магілёвам трактар трапіў пад цягнік](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/traktar-3103-2.jpg.webp?itok=uM377eXz)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.