Пад Лунінцам спынілі рух на трасе М10: дэфармацыя канструкцыяў на мосце

Пад Лунінцам на трасе М10 спынілі аўтамабільны рух — на 363 км дарогі на пуцеправодзе адбылася дэфармацыя будаўнічых канструкцыяў падчас рамонтных працаў. Пра гэта паведамляецца ў Тэлеграм-канале Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Віта.

Таксама спынены рух цягнікоў пад мостам. Кіроўцам рэкамендуюць рухацца ў аб’езд праз Лунінец.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Аляксандра Галаўнёва, спецыялісты БелдарНДІ выехалі на месца для ацэнкі ступені пашкоджанняў. Па выніках праверкі прымуць рашэнне наконт тэхналогіі далейшых рамонтных працаў. Тэрміны рамонту пакуль не вядомыя.