Вы тут

Пад Лідай кіроўца МАЗа разбурыў сцяну склада, загінуў грузчык

Здарэнне ў Лідзе / Telegram-канал "ЧП Беларусь"

Трагічны інцыдэнт, у якім загінуў чалавек, здарыўся 30 верасня ў аграгарадку Ёдкі пад Лідай, піша "Лідская газета".

Аўтамабіль МАЗ прывёз на склад свінакомплексу "Прагрэс" камбікорм. Калі кіроўца выязджаў з будынку, ён забыўся апусціць кузаў аўтамабіля. Той зачапіў перамычку брамы, і яна абвалілася разам з часткай сцяны. Пры здарэнні загінуў 50-гадовы грузчык. 

Кіраўнік Лідскага міжраённага аддзелу Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Андрэй Магільніцкі кажа, што ідзе расследаванне гэтай трагедыі: "Але ўжо можна адназначна сказаць, што асноўным парушэннем, якое прывяло да няшчаснага выпадку, было парушэнне кіроўцам патрабаванняў бяспекі. Таксама следчыя органы праводзяць праверку, каб даць прававую ацэнку дзеянням кіроўцы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.