Пад Кіевам затрымалі беларуса, які быў у вышуку

Цягам двух гадоў ён знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку па падазрэнні ў збыце на тэрыторыі Беларусі наркотыкаў, паведамляе РИА Новости.



Затрыманаму далі адваката, у прысутнасці якога быў праведзены допыт.



Малады чалавек распавёў, што пасля нелегальнага перасячэння мяжы ён ужо каля года працуе на прадпрыемстве па вытворчасці пластыкавых вокнаў у горадзе Бравары. Цяпер мужчына пад вартай. Рыхтуюцца неабходныя дакументы для яго далейшай экстрадыцыі.



Пра затрыманне паведамлена ў пракуратуру і пасольства Беларусі ва Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі