Што было б, калі ўсіх кандыдатаў у КР праверыць на паліграфе — эфір

Віталь Савюк 

Віталь Савюк  / Еўрарадыё

Выбары ў Каардынацыйную раду вывелі на “першы план” шмат людзей, якія раней на такім узроўні ў палітычным жыцці беларускага грамадства ўдзелу не бралі. А злітыя Кіберпартызанамі базы КДБ яшчэ і падсвяцілі тых, у каго ёсць досыць цікавыя факты і сувязі са спецслужбамі ў біяграфіі. Гэта, а таксама рэакцыя на выбары ў КР рэжыма, які ўжо на дадзеным этапе кампаніі прызнаў амаль усе выбарчыя спісы і іх ўдзельнікаў “экстрэмісцкімі фармаваннямі”, робяць выбары ў Каардынацыйную раду цікавай і адметнай падзеяй. Але і пакідаюць шмат пытанняў, як да кандыдатаў, так і да іх праграм…

Чаму вырашылі паспрабаваць сябе ў “вялікай” палітыцы і чаму менавіта Каардынацыйную раду абралі ў якасці старта? Што з сябе ўяўляе выбарчы спіс “Грамадскага руху “Краіна для жыцця” і з якой праграмай ідзе на выбары? Ці сапраўды верыць, што праз гэты орган зможа рэалізаваць задуманнае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар выбарчага спісу “Грамадскі рух “Краіна для жыцця” на выбарах у Каардынацыйную раду Віталь Савюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі