У Гродне за прусакоў у інтэрнаце судзілі прарэктара адной з ВНУ
![Прусакоў знайшлі на кухнях у некалькіх інтэрнатах, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/kitchen_17-05.jpg.webp?itok=stVF3P5f)
Прусакоў знайшлі на кухнях у некалькіх інтэрнатах, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Гродне суд пастанавіў аштрафаваць прарэктара адной з ВНУ за прусакоў у студэнцкіх інтэрнатах. На пастанову суда звярнуў увагу рэсурс Hrodna.life.
Згодна з пастановай суда, санэпіднагляд раней ужо патрабаваў ліквідаваць праблему, але прарэктар "не выканаў прадпісанні". Калі ж правяральнікі прыйшлі паўторна спраўдзіць, як вырашана праблема, то выявілі на кухнях у некалькіх інтэрнатах "жывыя асобіны тараканаў". Прарэктар віну прызнаў часткова.
Суд пастанавіў здзейсніць у дачыненні да прарэктара "адміністрацыйнае спагнанне". Яму прызначылі штраф у памеры 3 базавых велічынь (120 рублёў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.