У ачышчальным збудаванні Мінска знайшлі цела мужчыны
![Ачышчальныя збудаванні, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/a4ystka-1005.jpg.webp?itok=UgXjRehM)
Ачышчальныя збудаванні, ілюстрацыйнае фота / minsknews.by
У Ленінскім раёне Мінска ў ачышчальным збудаванні 8 траўня знайшлі цела 34-гадовага мужчыны, пішуць "Мінск-Навіны" са спасылкай на АСВОД.
Заўважыў яго выпадковы мінак. Цела было ў пяці метрах ад берага на глыбіні 40 см.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. Як мяркуецца, на целе ёсць прыкметы гвалтоўнай смерці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.