Пад Гродна чуліся сапраўдныя выбухі і стрэлы (фота)

Абстаноўку рэальнай бітвы, выбухі і стрэлы аднавілі каля 60 чалавек з Мінска, Брэста і Гомеля.

У баі таксама ўдзельнічала і тэхніка часоў вайны з комплексу “Лінія Сталіна” і фондаў “Беларусфільма”. Тут былі нямецкія і рускія матацыклы, гармата і грузавік-палутарка. Менавіта яны дапамаглі інсцэнаваць атаку савецкіх войскаў на абарону немцаў.

Па словах аднаго з арганізатараў Ігара Паўлава, да бітвы рыхтаваліся каля месяца. Для многіх такія баі не ўпершыню — за плячыма ўжо есць акцёрскі досвед. Гэта і дапамагло больш рэалістычна паказаць працу каманднага пункта і санітарнай брыгады. А ў канцы для антуражу гледачы пачулі песні ваенных гадоў.

Дарэчы, дату для рэканструкцыі абралі не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень, 70 гадоў таму савецкія войскі пад камандаваннем генерала Болдзіна вызвалілі вёску Бяляны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі