Пад Брэстам затрымалі партыю кантрабанднага спірту на 6 млрд рублёў

Грузавы аўтамабіль "Мэрсэдэс-Бенц", які належыць брэсцкаму прыватнаму транспартнаму прадпрыемству, быў затрыманы на аўтадарозе Брэст-Мінск паблізу вёскі Федзькавічы. У салоне грузавіка супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Жабінкаўскага РАУС сумесна з работнікамі транспартнай інспекцыі выявілі 20 тысяч л этылавага спірту. 

Як адзначае БЕЛТА, суправаджальных дакументаў на груз кіроўца паказаць не змог. Тавар на 6 млрд рублёў канфіскаваны. Праводзіцца праверка.

Ілюстрацыйнае фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі