Пад Брэстам з ясляў-сада эвакуявалі амаль паўтары сотні дзяцей

Пад Брэстам з ясляў-сада эвакуявалі амаль паўтары сотні дзяцей

У аграгарадку Вялікія Матыкалы Брэсцкага раёна ў аўторак з будынка ясляў-сада эвакуявалі 172 чалавек, сярод іх 142 дзяцей. Адну з работніц напалохаў трэск электраправодкі і пах гарэлай ізаляцыі. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў дарослыя і дзеці пакінулі будынак. Адкрытага гарэння і задымлення не было. Было пашкоджана 10 сантыметраў ізаляцыі электрадратоў. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала парушэнне правілаў карыстання электрасеткамі і электраабсталяваннем, інфармуе прэс-служба МНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі