Пад Брэстам праваахоўнікі "накрылі" склад з кантрабанднымі шынамі

Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, супрацоўнікі ДАІ разам з мытнікамі затрымалі 47-гадовага жыхара вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёну. У яго гаражы на Ковельскай шашы была выяўлена 162 аўтамабільныя шыны імпартнай вытворчасці. Паказаць дакументы аб легальнасці іх пакупкі мужчына не здолеў.  Буйная партыя тавару была канфіскавана да рашэння суда. Кошт "гумы" склаў больш за 160 мільёнаў рублёў.



У дачыненні беспрацоўнага вяскоўца быў складзены адміністрацыйны пратакол. За незадэклараваны тавар яму таксама пагражае штраф да 30 базавых велічыняў (3 мільёны 900 тысяч рублёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі