Пацяпленне ў Беларусі пачнецца з панядзелка

Пацяпленне ў Беларусі пачнецца з панядзелка

Пацяпленне ў Беларусі пачнецца з панядзелка, 3 снежня. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў. Яшчэ ў нядзелю ўначы будзе ад -6 да -13 градусаў, удзень — ад 0 да -7. Аднак у пачатку тыдня ў нашу краіну завітае цёплае паветра з Атлантыкі. Прагназуюцца дажджы і мокры снег.

У панядзелак уначы тэмпература паветра складзе ад -1 да -12 градусаў, але ўдзень на захадзе пацяплее — да +3, на ўсходзе будзе халадней — да 6 градусаў марозу. У аўторак у начныя гадзіны чакаецца ад 0 да -7 (на Брэстчыне — 1-2 цяпла), у дзённыя — ад -2 да +4 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі