Уначы ў пятніцу на ўсходзе Беларусі будзе да -17 градусаў
![Уначы ў пятніцу на ўсходзе Беларусі будзе да -17 градусаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/leann-3805071_1280.jpg.webp?itok=S6E3_dsJ)
У апошні дзень восені, у пятніцу, 30 лістапада, ападкі ў Беларусі не прагназуюцца. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў, галалёдзіца магчымая толькі на асобных участках дарог. Вецер будзе паўднёвы і паўднёва-усходні, 5-10 метраў за секунду, на захадзе краіны з парывамі да 14 м/с.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад -6 да -12 градусаў, на ўсходзе пры праясненнях — 13-17 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны будзе ад -2 да -8 градусаў.
На выхадныя прагназуецца кароткачасовы снег. Пацяпленне чакаецца з панядзелка.