Пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў

Пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў

У Беларусі пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў 28-га склікання. Перыяд гэтай кампаніі будзе доўжыцца па 8 студзеня ўключна, нагадвае БЕЛТА.

Вылучацца кандыдатамі можна шляхам збору подпісаў, а таксама ад палітычных партый і працоўных калектываў. Кожны грамадзянін можа вылучацца па адной з выбарчых акругаў у мясцовы савет кожнага тэрытарыяльнага ўзроўню (абласны, раённы, сельскі).

Для вылучэння ад працоўнага калектыва ў абласны або Мінскі гарадскі савет трэба мець падтрымку на прадпрыемстве або арганізацыі, дзе колькасць супрацоўнікаў не меней за 150 чалавек. Для вылучэння ў раённы або сельсавет дастаткова падтрымкі 75 і 20 выбаршчыкаў у працоўных калектывах.

Для вылучэння шляхам збору подпісаў у абласны або Мінскі гарадскі савет трэба сабраць 150 подпісаў. Для вылучэння ў раённы і сельскі савет норма сабраных подпісаў зніжаецца да 72 і 20 адпаведна. Збор подпісаў праводзіць ініцыятыўнага група, якую трэба зарэгістраваць.

Рэгістраваць кандыдатаў на выбары ў мясцовыя савету будуць з 9 студзеня па 18 студзеня 2018 года. Самі выбары адбудуцца 18 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі