Пачаўся суд над былой кіраўніцай упраўлення Мінюста (відэа затрымання)

25 лютага ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся гучны судовы працэс. Там слухаецца крымінальная справа ў адносінах былых супрацоўніц Міністэрства юстыцыі Беларусі. Адна з іх ачольвала ўпраўленне міністэрства, іншая была яе намесніцай. Былых чыноўніц абвінавачваюць у "атрыманні хабару паўторна, альбо шляхам вымагальніцтва, альбо групай асоб па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры" (ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі).  

Нагадаем, гучнае затрыманне ў жніўні 2013-га правялі супрацоўнікі КДБ. Адбылося гэта падчас атрымання чыноўніцамі хабару — 1000 долараў. Відэа затрымання было паказана па нацыянальных тэлеканалах. На ім відаць, што рукі начальніцы ўпраўлення Мінюста ў кайданках.

Як інфармуе БЕЛТА, па справе ў якасці абвінавачаных праходзяць пяць чалавек. Двое з іх (гэта згаданыя былыя супрацоўніцы міністэрства) знаходзяцца пад вартай. Чакаецца, што на працэсе дапытаюць 65 сведкаў.

Фота: Fotolia, АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі