Пачаліся звальненні ў Міністэрстве ўнутраных справаў

Аляксандр Лукашэнка вызваліў з займаных пасадаў чатырох высокапастаўленых супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных справаў. Генерал-маёр міліцыі Аляксандр Шчурко пазбавіўся пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка крымінальнай міліцыі. Генерал-маёр міліцыі Віктар Філістовіч вызвалены з пасады намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў (статс-сакратара).

Акрамя таго, А.Лукашэнка падпісаў указы аб вызваленні палкоўніка міліцыі Віктара Мельнікава з пасады начальніка дэпартамента фінансаў і тылу МУС і палкоўніка міліцыі Лідзіі Іванчыкавай — з пасады начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС.

У адпаведнасці з указамі ўсе яны залічаныя ў распараджэнне міністра ўнутраных спраў, паведамляе "Інтэрфакс".

Нагадаем, што ўсе гэтыя асобы былі раскрытыкаваныя беларускім кіраўніком на нарадзе па барацьбе з карупцыяй 13 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі