Пачалі крымінальную справу супраць былога чыноўніка Рэчыцкага райвыканкама

Чыноўнік адказваў за падрыхтоўку дакументаў аб перадачы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць. У 2007-2009 гадах ён падрыхтаваў 12 заведама незаконных праектаў рашэнняў Рэчыцкага райвыканкама аб прадастаўленні 24 грамадзянам у пажыццёвае карыстанне зямельных участкаў для будаўніцтва індывідуальных дамоў. Пры гэтым гэтыя людзі не стаялі на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.


У выніку дзяржаве былі нанесеныя страты ў асабліва вялікім памеры — больш за 84 мільёны рублёў.


Крымінальную справу накіравалі ў Следчы камітэт, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі