З украінскага горада Сумы пачалася эвакуацыя грамадзянскага насельніцтва. Абвешчаны рэжым цішыні.
Гэта адзіны гуманітарны калідор, які ўзгаднілі ўкраінскія і расійскія ўлады.
Расійскія ўлады прапанавалі яшчэ некалькі гуманітарных калідораў, але ўсе яны вялі ў Расію ці Беларусь, а адтуль — таксама ў Расію.
Украінскі бок заяўляе, што расіяне плануюць сарваць эвакуацыю і рыхтуюць маніпуляцыі з маршрутам, перадае hromadske.ua.
У Палтаву плануюць вывезці мірных жыхароў, у там ліку замежных студэнтаў. Жыхарам, якія застануцца ў горадзе, перададуць прадукты харчавання і медыкаменты.