Вы тут

Па факце гібелі на "Інтэграле" двух работнікаў распачалі крымінальную справу

sk.gov.by

Па факце гібелі на мінскім заводзе "Інтэграл" двух работнікаў распачалі крымінальную справу, артыкул — "парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых працаў" (ч. 2 арт. 303 КК), інфармуе прэс-служба СК. Раніцай 12 лютага на тэрыторыі прадпрыемства па вуліцы Казінца абрынулася цагляная сцяна будынка, які дэмантавалі. Каля яе ў той момант знаходзіліся двое работнікаў — 63-гадовы вядучы інжынер загінуў на месцы, а 53-гадовы інжынер памёр па дарозе ў бальніцу.

На месцы здарэння працавалі следчыя, ратавальнікі, эксперты, прызначаныя экспертызы. Вывучаюцца відэазапісы, а таксама дакументацыя завода.