Па беларускай чыгунцы ездзяць небяспечныя грузы

Беларуская чыгунка не мае намеру адмаўляцца ад транзітных перавозак жоўтага фосфару, нягледзячы на аварыю ў Львоўскай вобласці Украіны. Аб гэтым заявіў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Жарало. Паводле яго слоў у нашай краіне за першае паўгоддзе па чыгунцы было перавезена 60 вагонаў жоўтага фосфару.

Пры гэтым ён зазначыў, што транзітам па беларускай чыгунцы "ідуць і іншыя, больш небяспечныя грузы".

Начальнік чыгункі падкрэсліў, што неабходна ствараць такія ўмовы перавозак, каб вагоны з небяспечным грузам не сыходзілі з рэек.

У сувязі з гэтым ён канстатаваў, што "у Беларусі ёсць адпрацаваныя схемы і сістэмы перавозак небяспечных грузаў, а, улічваючы чыгуначную аварыю ў Львоўскай вобласці, у Беларусі былі распачатыя дадатковыя меры па бяспецы транспарціроўкі такіх грузаў".

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі