Озі Осбарна "ванітуе" ад Лэдзі Гагі

Па словах рокера, яго ўжо “ванітуе” ад паўсюднай прысутнасці суперзоркі, яму падаецца, што агрэсіўны прамоўшн спявачкі можа надакучыць яе ўласным фэнам.

Падчас шляху Лэдзі Гагі на музычны Алімп, Озбарн неаднойчы падтрымліваў спявачку, нават прапанаваў ёй запісаць дуэтную песню. Аднак цяпер, па словах рокера, ён стаміўся бачыць яе на вокладках часопісаў і на экранах тэлеканалаў. Озі лічыць, што такія пачуцці не абмінаюць і іншых людзей.

Нагадаем, Лэдзі Гага зараз завяршае свой тур па Еўропе. Аднак ужо праз пару месяцаў зорка плануе выдаць новы альбом. І ўсё пачнецца па новай…

Фота: www.etoday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі