"Оскар" за найлепшы фільм года атрымала "Зялёная кніга"

"Оскар" за найлепшы фільм года атрымала "Зялёная кніга"

Амерыканская кінаакадэмія падвяла вынікі кінагода-2018 і ўручыла прэміі "Оскар".

Прэмію за найлепшы фільм атрымала стужка "Зялёная кніга" рэжысёра Пітэра Фарэллі. У фільме распавядаецца сапраўдная гісторыя падарожжа цемнаскурага джазавага піяніста Дона Шырлі і яго кіроўцы Тоні Валелонгі па поўдні ЗША. 

Найлепшым фільмам на замежнай мове стала стужка "Рома" Альфонса Куарона. Сярод кароткаметражных стужак перамагла карціна "Скура" Гая Нэціва і Джэймі Рэя Ньюмана

У паўнаметражнай анімацыі "Оскар" дастаўся фільму "Чалавек-павук: Праз сусветы" рэжысёраў Боба Персікецці, Пітэра Рамзі і Родні Ротмана. Прыз за кароткаметражную анімацыю атрымаў мультфільм "Бао" аўтарства Домі Шы.

"Оскар" за найлепшы фільм года атрымала "Зялёная кніга"
Альфонса Куарон / Reuters
"Оскар" за найлепшы фільм года атрымала "Зялёная кніга"
Боб Персікецці, Пітэр Рамзі, Родні Ротман, Філ Лорд і Крыстафер Міллер з "Оскарамі" за анімацыйны фільм "Чалавек-павук" / Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі