Ордэн Маці атрымаюць жанчыны, якія "валодаюць высокімі маральнымі якасцямі"

Ордэн Маці

Ордэн Маці / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка ўнёс змены ў закон "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь". Галоўная змена сярод іх — дадатковыя ўмовы прысуджэння ордэна Маці. Адзначаецца, што яны спатрэбіліся "для павышэння значнасці ўзнагароджання". Калі дагэтуль было дастаткова нарадзіць і выхаваць пяць ці болей дзяцей, то цяпер маці павінны быць грамадзянкамі РБ і валодаць "высокімі маральнымі якасцямі і адказнасцю ў выхаванні і ўтрыманні дзяцей, клопаце аб іх здароўі, развіцці, навучанні, падрыхтоўцы да грамадска карыснай працы, прывіцці ім культуры і павагі да законаў, гістарычных і нацыянальных традыцый Беларусі".

Ордэн Маці быў заснаваны ў красавіку 1995 года. Першае ўзнагароджанне прайшло 14 кастрычніка 1996-га. З таго часу ордэн атрымалі крыху больш за 12 тысяч жанчын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі