“Нёман” выйграў у “Дняпра”, два галы забіў Павел Савіцкі (відэа)

“Нёман” выйграў у “Дняпра”, два галы забіў Павел Савіцкі (відэа)

У панядзелак, 11 верасня, прайшлі два матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. “Нафтан”, гуляючы паўтара тайма ў Жодзіне з “Тарпеда-БелАЗ” у меншасці, у выніку вырваў нічыю — 1:1. Аляксандр Чыж быў выдалены ўжо на 26-й хвіліне за “фол апошняй надзеі”. Ягор Зубовіч адкрыў лік на 47-й хвіліне, на 67-й Захар Волкаў з пенальці яго зраўняў.

“Нёман” у прысутнасці 1500 заўзятараў выйграў у “Дняпра” — 2:0. Два галы забіў Павел Савіцкі (на 78-й і 85-й хвілінах).

Нагадаем іншыя вынікі матчаў тура, якія адбыліся ў пятніцу, суботу і нядзелю: “Дынама” (Брэст) — “Іслач” — 4:1, “Гарадзея” — “Віцебск” — 3:2, “Мінск” — “Слуцк” — 1:1, БАТЭ — “Славія” — 2:0, “Шахцёр” — “Крумкачы” — 2:0, “Гомель” — “Дынама” (Мінск) — 0:1.

Матчы 22-га тура пройдуць 16-18 верасня. У чэмпіянаце лідыруе мінскае “Дынама” — 49 ачкоў, “Шахцёр” мае 47, БАТЭ — 45 ачкоў. “Нёман” з 36 ачкамі замацаваўся на чацвёртым месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі