Нясвіжскую мастачку аштрафавалі за салідарнасць з Украінай

Суд палічыў, што Бордак выйшла 9 траўня на несанкцыяваны пікет, перадае Радыё "Свабода". Менавіта так было расцэнена тое, што мастачка ішла ў гарадскім парку з плакатам "Не — пуцінскай вайне ва Украіне".



Наталля Бордак кажа, што хоча спыніць спробы расійскай агрэсіі супраць Украіны. Яна кажа, што калі ішла з плакатам па парку ў Нясвіжы, прыкладна палова мінакоў яе вітала, палова былі супраць.



З 9 па 11 траўня мастачку пратрымалі ў міліцэйскім пастарунку ў "жудасным падвале". У жанчыны падрастае непаўналетні сын, гэтым праваабаронцы тлумачаць тое, што актывістку не арыштавалі на суткі. Жанчына кажа, што яе вельмі ўразіла, што ёй прысудзілі вялізны штраф, хоць яна ўжо адседзела за кратамі два дні і тры ночы.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі