Нямеччына памятае пра Грунвальд

Нямеччына фінансуе ў Калінінградзе работы па аднаўленні фігуры сцяжнога Тэўтонскага ордэну ў Грунвальдскай бітве. Яе ўсталююць на фасадзе Фрыдланскай брамы.

Арыгінал фігуры бясследна знік у пасляваенныя гады. Копію вырабяць з спецыяльнага матэрыялу, ідэнтычнага каменю. Нямецкі бок выдзеліць на аднаўленчыя працы каля 50 тысяч еўра, інфармуе «Інтэрфакс».


Нагадаем, што ў 1410 годзе аб’яднаныя войскі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы разграмілі пад Грунвальдам узброеныя сілы Тэўтонскага ордэну. Такім чынам была спыненая нямецкая экспансія на ўсход. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Калінінград (былы Кёнігсберг) увайшоў у склад Расійскай Федэрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі