Вы тут

Новыя падрабязнасці ў "справе Шарамета"

Андрэй Антоненка / hromadske.ua

Пры выбуху аўтамабіля Паўла Шарамета выкарыстоўвалася рэчыва, аналагічнае таму, рэшткі якога знайшлі ў Андрэя Антоненкі. Да такой высновы прыйшлі следчыя, вывучыўшы вынікі выбуховай экспертызы, паведамляе прэс-служба Нацыянальнай паліцыі Украіны. 

Па словах экспертаў, забраны ў падазраванага Андрэя Антоненкі рэчавы доказ — гэта баявая супрацьпяхотная асколкавая міна накіраванага дзеяння МНС-50, выхалашчаная кустарным спосабам.

У корпусе міны эксперты знайшлі рэшткі выбухоўкі на аснове гексагена. Гэты матэрыял быў у аснове самаробных выбуховых прыстасаванняў, якімі спрабавалі забіць косаўскага бізнэсоўца і падарвалі аўтамабіль журналіста Паўла Шарамета.

Таксама спецыялісты выявілі змяшаныя біялагічныя сляды на корпусе і ўсярэдзіне міны. Іх прыналежнасць высветляць дадаткова. 

Па словах паліцыі, падазраваны адмовішўся растлумачыць паходжанне і мэту захоўвання міны. Таксама Антоненка адмаўляецца праводзіць следчыя эксперыменты і даваць паказанні.

Раней паведамлялася, што перад ператрусам падазраваны папрасіў жонку брата прыбраць міну з кватэры.

Сам Андрэй Антоненка у каментары Громадськему сцвярджае, што ніякай міны ў яго не было — быў толькі каробка. 

Адвакат Станіслаў Кулік заявіў, што абароне Антоненкі не далі азнаёміцца з расследаваннем забойства Шарамета. Адвакат таксама адмаўляе, што ў Антоненкі была міна з рэчывам, аналагічным таму, якое выкарысталі пры выбуху машыны журналіста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.