Новыя падрабязнасці пра здарэнне ў шахце "Беларуськалія"

Новыя падрабязнасці пра здарэнне ў шахце "Беларуськалія"

З'явіліся новыя падрабязнасці пра здарэнне ў шахце "Беларуськалія". 4 сакавіка на глыбіні больш за 600 метраў падземная машына, якая перавозіла людзей, сутыкнулася з горнай выпрацоўкай. Следчы камітэт паведаміў пра 8 пацярпелых, якіх даставілі ў бальніцу. Адзін з іх, кіроўца машыны, памёр. БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя, што ў цэнтральнай раённай бальніцы ў Салігорску знаходзяцца 6 пацярпелых: 4 — у рэанімацыі, 2 — у траўматалогіі. Яшчэ аднаму пацярпеламу ў выніку шпіталізацыя не спатрэбілася. У бальніцу гарнякоў прывезлі чатыры брыгады "хуткіх", у тым ліку брыгада інтэнсіўнай тэрапіі. Першую меддапамогу ім аказалі на месцы здарэння. Ва ўсіх пацярпелых траўмы рознай ступені цяжкасці. Праводзіцца абследаванне і лячэнне пацярпелых.

У Салігорск адправілі лекараў "абласнога ўзроўню": траўматолага і анэстэзіёлага-рэаніматолага. Яны будуць кансультаваць мясцовых лекараў па методыцы далейшага лячэння рабочых.

У шахту для агляду месца здарэння спускаліся следчыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі