Новым прэзідэнтам Латвіі стаў 63-гадовы суддзя Еўрапейскага суда

Новым прэзідэнтам Латвіі стаў 63-гадовы суддзя Еўрапейскага суда

Новым прэзідэнтам Латвіі стаў 63-гадовы суддзя Еўрапейскага суда, кандыдат ад Нацыянальнага аб'яднання Эгілс Левітс. 29 траўня яго абраў парламент краіны: "за" — 61, "супраць" — 24 дэпутаты. Два яго сапернікі Дзідзіс Шмітс і Юрыс Янсанс разам сабралі толькі 32 галасы "за", інфармуе Delfi.

Левітс — ураджэнец Рыгі. Паводле адукацыі палітолаг і юрыст. У пачатку 1970-х разам з сям'ёй эміграваў на Захад. Аднак пасля аднаўлення Латвіяй незалежнасці вярнуўся, быў міністрам юстыцыі, працаваў у парламенце, на дыпламатычнай службе. Суддзёй Еўрапейскага суда Эгілс Левітс стаў у 2004-м (яго паўнамоцтвы дзейныя да 2024 года). У адным з інтэрв'ю распавёў, што яго месячны заробак складае каля 20 тысяч еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі