Новым кіраўніком БРСМ стаў 31-гадовы Дзмітрый Варанюк

Новым кіраўніком БРСМ стаў 31-гадовы Дзмітрый Варанюк

Першым сакратаром ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" 30 траўня абраны Дзмітрый Варанюк. Як паведамляе БЕЛТА, гэта адбылося на 43-м з'ездзе БРСМ. 

Яго папярэднікам на гэтай пасадзе быў 41-гадовы Андрэй Белякоў

Варанюк раней займаў пасаду першага сакратара Мінскага абласнога камітэта ГА "БРСМ".

Паводле інфармацыі nn.by, Варанюк нарадзіўся ва ўзбекскім Ташкенце, але рос у Магілёве, гадоў з 10 таму страціў бацьку. Ён вучыўся ў Магілёўскім універсітэце імя Куляшова на географа, потым паступіў у Акадэмію кіравання. 

Вядома, што ў Варанюка ёсць жонка і малы сын, сям'я жыве ў інтэрнаце. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі