Новы рэкорд: на матчы Фінляндыя — Беларусь прысутнічалі 14447 гледачоў

На "Мінск-Арэне" зборная Беларусі прайграла Фінляндыі — 0:2 (0:1, 0:0, 0:1). Лік адкрыў Канціёла на 17-й хвіліне. Усе спробы беларусаў адыграцца былі безвыніковымі — вельмі надзейна гуляла абарона зборнай Фінляндыі. Другую шайбу фіны закінулі за 16 секундаў да фінальнай сірэны, калі Лаланд пакінуў браму, вызначыўся ўсё той жа Канціёла.



Наступны матч дружына Глена Хэнлана правядзе 17 траўня са зборнай Нямеччыны. Пачатак у 16.45 на "Мінск-Арэне".

Зборная Швецыі выйграла ў Францыі — 2:1 (0:0, 2:0, 0:1), зборная Латвіі выйграла ў ЗША — 6:5 (1:2, 2:1, 3:2), Канада разграміла Данію — 6:1 (1:1, 1:0, 4:0).



Расклад матчаў на заўтра, 16 траўня: ЗША — Казахстан (Мінск-Арэна, 16.45), Канада — Італія (Чыжоўка-Арэна, 16.45), Фінляндыя — Швейцарыя (Мінск-Арэна, 20.45), Швецыя — Славакія (Чыжоўка-Арэна, 20.45).



Каляндар гульняў хакейнага чэмпіянату свету
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі