Вы тут

Новы міністр адукацыі прыпыніў свае паўнамоцтвы ў Кампартыі Беларусі

Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, былы намеснік старшыні Мінгарвыканкама, а цяпер міністр адукацыі Ігар Карпенка прыпыніў свае функцыі ў партыі.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу КПБ, у сувязі з загружанасцю першага сакратара партыі па асноўнай дзяржаўнай пасадзе Бюро задаволіла яго просьбу аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў сярод сакратароў ЦК. У лютым 2017 года адбудзецца чарговы Пленум ЦК КПБ, на якім будуць разглядаць кадравыя пытанні.

Да гэтага часу выканаўцам абавязкаў лідара беларускіх камуністаў будзе сакратар ЦК па арганізацыйна-партыйнай і прававой працы Георгій Атаманаў.

Ігар Карпенка быў прызначаны міністрам адукацыі 15 снежня.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі