Новы кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Мікалай Шарснёў расказаў, якой бачыць сваю працу на новай пасадзе.
Ён заявіў, што беларуская дзяржава шмат укладае ў футбол, а выніку не бачна, піша football.by. І спартовы функцыянер патлумачыў, у чым бачыць асноўную праблему:
"Хацелася б, каб мы разам зрабілі футбол такім, якім ён быў тады, калі былі поўныя стадыёны. Каб футбол зноў стаў масавай нацыянальнай з'явай. Часы, на жаль, мяняюцца. Цяпер многія захопленыя гаджэтамі. Балазе, інтарэсы нас і бацькоў супадаюць у тым, каб зберагчы дзяцей ад страты зроку, наступнага суіцыду, чаго цяпер, будзем адкрытыя, дастаткова. Так, не ўсе стануць футбалістамі, але ў любым выпадку гэта будзе здаровае дзіця, фізічна развітае з моцнай псіхікай".
Як распавядала Еўрарадыё, Мікалая Шарснёва абралі кіраўніком АБФФ 22 сакавіка. На гэтай пасадзе ён змяніў Уладзіміра Базанава, які зняў сваю кандыдатуру падчас выбараў.