Новым кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола стаў Мікалай Шарснёў

Мікалай Шарснёў / vitbichi.by
Мікалай Шарснёў / vitbichi.by

Беларускую федэрацыю футбола ўзначаліў былы кіраўнік Віцебскай вобласці 62-гадовы Мікалай Шарснёў.

Такія вынікі справаздачна-выбарнай канферэнцыі АБФФ, якая прайшла 22 сакавіка ў Дому футбола.

Яго канкурэнтам на выбарах быў папярэдні кіраўнік федэрацыі Уладзімір Базанаў. Але, як піша Tribuna.com, падчас выбараў Базанаў пад "ціскам зверху" зняў сваю кандыдатуру.

"Базанаў доўга супраціўляўся, рабіў усё магчымае, каб застацца кіраўніком АБФФ яшчэ на адзін тэрмін, але пад ціскам зверху ўсё ж зняў сваю кандыдатуру. Яму патлумачылі, што будзе, калі ён адмовіцца", — адзначае выданне.

Tribuna.com цытуе перадвыбарчую заяву Шарснёва: "Мой рэцэпт просты — араць!". Таксама яшчэ да выбараў будучы кіраўнік белфутбола заявіў, што "ніжэй за дно не апусцішся". 
 

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі