Новы каранавірус, выяўлены ў Кітаі, дасягнуў Злучаных Штатаў

Новы каранавірус, выяўлены ў Кітаі, дасягнуў Злучаных Штатаў

Першы выпадак захворвання на новы каранавірус, выяўлены ў Кітаі, зарэгістравалі ў ЗША, перадае Радыё "Свабода". Захварэў мужчына са штата Вашынгтон, які днямі вярнуўся з кітайскага горада Ухань, дзе вірус быў выяўлены ўпершыню.

У Кітаі ад пнеўманіі, выкліканай новым каранавірусам, памерлі ўжо дзевяць чалавек. Афіцыйна кітайскія ўлады заявілі пра 440 выпадкаў захворвання, паведамляе Reuters.

Прызнана, што вірус можа перадавацца ад чалавека да чалавека. Пасля Кітая адзінкавыя выпадкі захворвання на новы каранавірус былі выяўленыя ў Таіландзе, Японіі, Паўднёвай Карэі. 

Як распавядала Еўрарадыё, у Беларусі прымаюцца меры па выяўленні хворых на новы каранавірус. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" тых, хто прыбывае з краін, дзе выявілі выпадкі захворвання, правяраюць з дапамогай цеплавізараў. 

Медыкі дагэтуль не выявілі крыніцы паходжання новага вірусу. Мяркуецца, што ён мог паходзіць ад якога-небудзь мяснога ці марскога прадукту з рынку ва Ухані. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі