Новы Huawei Р8 ад МТС можна разбіць адзін раз у першыя тры месяцы

Кампанія Huawei разам з МТС запускае продажы новага флагманскага смартфона Huawei Р8. Што трэба ведаць пра новы тэлефон?

Кошт тэлефона ў салонах МТС будзе таннейшы, чым у інтэрнэт-крамах, – 7 818 000 рублёў.  У інтэрнэце тэлефон сапраўды прадаюць на мільён даражэй, мы правяралі.

Набыць тэлефон можна ў растэрміноўку на 7 і на 12 месяцаў. Калі набываць на 12 месяцаў, то першы плацёж будзе 1 999 000 рублёў, і па 529 000 – наступныя 11 месяцаў. Мы скарысталіся калькулятарам і праверылі - у суме і праўда атрымліваецца 7 818 000 рублёў.

“Калі вы набылі тэлефон і нешта не працуе, то вы тэлефануеце ў службу даведак і да вас прыязджае спецыяліст. Ён альбо вырашае праблему на месцы, альбо забірае тэлефон і заўтра прывозіць вам дадому адрамантаваны”, – распавядае менеджар па працы з ключавымі кліентамі кампаніі Huawei Сяргей Чарнаштан.

Пакуль паслуга будзе даступная толькі жыхарам Мінска.

Апошнія два свае новыя смартфоны я разбіў у першы тыдзень карыстання. Першы ўпаў раніцай з падваконня на батарэю, а другі выпаў з рук на плошчы Незалежнасці падчас унясення правак ў тэкст пра Мінгандлю. Кампанія Huawei у такіх выпадках бясплатна адрамантуе тэлефон.

Тэлефон можна разбіць адзін раз у першыя тры месяцы пасля пакупкі - і вам яго адрамантуюць, хаця гэта і не гарантыйны выпадак. Калі вы скінеце тэлефон другі раз ці пройдзе больш за 3 месяцы ад моманту пакупкі, то рамантаваць давядзецца за свой кошт.

“Мы не думаем, што людзі будуць спецыяльна разбіваць тэлефон, каб яго адрамантавалі. Гэта разлічана на тых, хто разбіў яго па недарэчнай выпадковасці”, – кажа Сяргей Чарнаштан.

Самая крутая і перадавая функцыя тэлефона - “маляванне святлом”. На прэзентацыі ўсе маглі паспрабаваць “маляванне” і пабачыць, як працуе гэтая функцыя. Напярэдадні прэзентацыі тэлефонам далі пакарыстацца блогерам. Што з гэтага атрымалася, распавядаюць Зміцер Валатко і Таццяна Курбат.

Таццяна: “Залогам таго, што ў нас атрымаліся крутыя фоткі, з’яўляецца ідэя Дзімы. Калі нам выдалі тэставыя абразцы і штатывы, я не падумала пра тое, што, калі ты пачынаешь здымаць і дакранаешся да смартфона, выява можа быць размазанай, а Дзіма прапанаваў здымаць навушнікам. То бок ты націскаеш кнопкай гука "пачаць" і "скончыць" здымкі. І выява атрымліваецца вельмі выразнай”.

Зміцер: “Тэлефон можа здымаць бясконца доўга. Зоркі можна здымаць усю ноч і атрымаць такі калейдаскоп зорак. Я максімальную вытрымку ставіў на 2,5 гадзіны, але нічога не атрымалася, бо была поўня”.

Таццяна: “Калі я здымала бібліятэку, гэта было вельмі смешна. Выглядала з боку гэта так: дзяўчына з ліхтарыкам у вячэрні час на фоне Нацыянальнай бібліятэкі у паўпрысядзе вытанцоўвае нейкія шаманскія танцы. Людзі не бачылі смартфон і не разумелі, што я раблю. Калі праходзіла нейкая парачка і заўважыла экран смартфона, на якім у рэальным часе з’яўлялася карцінка, яны спыніліся зачараваныя і спыталі: “Як вы гэта робіце?” ”

Вельмі важна, што на экране смартфона адразу можна пабачыць вынік. Як гэта выглядае, можаце ўбачыць на відэа.

Зміцер Валатко: “Добры паўнавартасны Андроід-смартфон, на ўзроўні ўсіх іншых флагманаў гэтага сезона. Цудоўны экран! Настолькі сакавіты, што хочацца ўзяць з яго яблык і з’есці. 3 гігабайта аператыўнай памяці хапае. Я яго пашматаваў у плане праграмнага забеспячэння і нават на сучасных гульнях ніякіх тармазоў не заўважыў. Што немалаважна, я свой тэлефон падзараджаю два разы на дзень, а Huawei Р8 у мяне працуе якраз да вечара. Калі бязлітасна карыстацца смартфонам з уключаным экранам па 8 гадзінаў на суткі, то батарэі хапае да вечара, калі так актыўна не выкарыстоўваць, то, я ўпэўнены, 48 гадзін тэлефон вытрымае”.

Huawei Р8 мае экран 5,2 дзюймы, 16 гігабайт унутранай памяці, 3 гіга аператыўнай, LTE, камеру 13 мегапікселяў, чатырох’ядзерны 64-бітны працэсар HiSilicon Kirin 935, графічны паскаральнік Mali-T628. Корпус зроблены з металу і шкла.

*На правах рэкламы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі