Вы тут

Новы генпракурор: мы мабілізуем і прымусім усіх

Андрэй Швед / БЕЛТА

Новы генпракурор Беларусі Андрэй Швед паабяцаў Аляксандру Лукашэнку, што на вуліцах будзе бяспека і парадак. 10 верасня кіраўнік дзяржавы наведаў Генпракуратуру і прадставіў яго. У сваёй прамове Лукашэнка заклікаў супрацоўнікаў пракуратуры "актывізавацца" і зрабіць выбар, з кім яны ("Не трэба посціцца і хайпаваць, — гаварыў ён. — Сыйдзіце ў бок і не перашкаджайце"). Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не заклікае супрацоўнікаў Генпракуратуры парушаць законы, але прызнаў, што ў цяперашняй сітуацыі "часам не да законаў".

"Любыя праявы гвалту, экстрэмізму, парушэнні грамадскага парадку павінны спыняцца на корані,цытуе словы Шведа БЕЛТА. — Пракурорамі ў бліжэйшы час будзе ўзмоцнена работа па прафілактыцы любых праяў, звязаных з парушэннем грамадскага парадку".

Зразумела, што маюцца на ўвазе несанкцыянаваныя акцыі пратэсту, якія рэгулярна праходзяць у Мінску і ў абласных цэнтрах.

"Мы мабілізуем і прымусім усіх, хто абавязаны займацца гэтымі пытаннямі: усе дзяржаўныя органы, усіх службовых асоб — адзіным фронтам забяспечыць нашай краіне спакой і правапарадак", — заявіў генпракурор.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.