Новы галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ з’ехаў у іспанскі “Вільярэал”

Новы галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка праходзіць стажыроўку ў іспанскім клубе “Вільярэал”.  Ён будзе назіраць за трэніровачным працэсам, а таксама наведае два хатніх матчы клуба. 5 снежня “Вільярэал” сустракаецца ў матчы Кубка УЕФА са шведскім “Эльфсборгам”, а 9 снежня – з “Бецісам” у чарговым матчы чэмпіянату Іспаніі.

Нагадаем, у Кубку УЕФА барысаўскае БАТЭ, які яшчэ трэніраваў Ігар Крывушэнка, спыніў менавіта “Вільярэал”.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі