Новы Адміністрацыйны кодэкс дзейнічае з 1 сакавіка

З 1 сакавіка ў
Беларусі ўступае ў сілу новы Адміністрацыйны кодэкс. У ім значна ўзмоцнена
адказнасць за парушэнні Правілаў дарожнага руху.
Пра змены, што чакаюць не
толькі аўтаўладальнікаў, але і пешаходаў, Еўрапейскаму радыё распавёў начальнік
ДПС Дзяржаўтаінспекцыі Рэспублікі Юрый Літвін:
 


“Змены закранулі амаль
25 артыкулаў Адміністр
ацыйнага кодэкса, у прыватнасці, за размовы па мабільным тэлефоне
прадугледжаны штраф — 2 базавыя велічыні.

Узмоцнена адміністрацыйная адказнасць
для пешаходаў за парушэнне Правілаў дарожнага руху, у тым ліку і тых, хто
знаходзіцца ў нецвярозым стане, а таксама тых, хто сваімі дзеяннямі выклікаў дарожна-транспартныя
здарэнні.

Па п’яных кіроўцах (маецца на ўвазе ў стане алкагольнага ап’янення
або пад уплывам наркатычных і псіхатропных рэчываў) — з 1 сакавіка такія
парушэнні прадугледжваюць адміністрацыйны арышт, і, адпаведна, іх справы будуць разглядаць суды, а не Міністэрства ўнутраных спраў.

У
любым выпадку артыкул прадугледжвае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да трох
гадоў. Адначасова з гэтым — штраф да 35 базавых велічыняў, калі кіроўца мае
пасведчанне, а той, хто не мае, — яшчэ больш.

Інспектар ДПС можа спаганяць штраф на
месцы здарэння, але толькі ў тым выпадку, калі сума не перавышае дзве базавыя
велічыні напрыклад, за размовы па мабільным або невыкарыстанне рамянёў бяспекі,
а таксама парушэнні пешаходаў, неправільнае размяшчэнне транспартнага сродку на
праез
най
частцы і іншае”.

Фота — www.mk.ru