Новак Джокавіч выйграў Australian Open 2023 года. У фінале ён абыграў грэка Стэфанаса Цыцыпаса ў трох сэтах: 6:3, 7:6 (7:4), 7:6 (7:5).
Цыцыпас выглядаў нядрэнна, але ў вырашальныя моманты Джокавіч быў мацнейшым.
Сербскі тэнісіст выйграе Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў 10-ы раз. Новак Джокавіч дагнаў Рафаэля Надаля па колькасці выйграных турніраў вялікага шлема — 22. Таксама серб з панядзелка верне сабе званне першай ракеткі свету.