Ніводная праўладная арганізацыя не падтрымала платнае наведванне паліклінік

Вынікі акцыі абнародаваў на круглым стале “За бясплатную медыцыну” Ігар Маслоўскі, каардынатар кампаніі па Брэсце. Ён нагадаў, што ідэю браць грошы за прыход у медустановы агучыў на Брэстчыне старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі.



Па словах Маслоўскага, было разаслана больш за тры дзясяткі запытаў у афіцыйныя структуры (БРСМ, "Белая Русь" і г. д.). Публічнага асуджэння ініцыятывы Дзічкоўскага грамадскія актывісты не пачулі, але і ўхвалы ягонай ідэі браць грошы за наведванне паліклінік і лякарняў таксама не было.



Былі сабраныя і 1200 подпісаў супраць увядзення платнага наведвання медустановаў. Подпісы перадалі ў Баранавіцкі гарвыканкам.